Новы сямейны фільм «Мой сябар жырафа» на беларускай мове глядзiце з 11 па 17 кастрычнiка! ❗ ❗ ❗ АКЦЫЯ ❗ ❗ ❗ ✔ З 11 па 14 кастрычніка перад кожным сеансам ў 15.30 будзе разыграна гісторыя-маляванка жырафы Рафа. ✔ Першым 50 гледачам ПАДАРУНАК – каляровыя буклеты з цікавымі фактамі пра Нідэрланды.
Галандскі хлопчык Дзікечы Дап нарадзіўся ў адзін дзень з жырафай Рафам. Яны раслі разам і сталі найлепшымі сябрамі. Прыходзіць час ісці ў першы клас і высвятляецца, што ў школу пойдзе толькі Дзікечы. Бо Раф – жыраф і дарослыя лічаць, што ён ужо ведае ўсё, што трэба жырафу. Але сябры не здаюцца і прыдумляюць, як трапіць у школку разам!